BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беластоцкая мячэць далучылася да акцыі “Ноч музеў”

Беластоцкая мячэць другі год запар прыняла наведнікаў у межах акцыі “Ноч музеяў”.

Экскурсію праводзіла сакратар праўлення Мусульманскага рэлігійнага саюза ў Польшчы Барбара Паўліц-Міськевіч:

– Гэтая шматгадовая еўрапейская ініцыятыва з’яўляецца добрым момантам, каб паказаць аб’ект, распавесці пра нашу супольнасць і заахвоціць гасцей да супольнай забавы. Можна было паглядзець выставу прысвечаную польскім татарам, паўдзельнічаць у майстар-класе па танцах, а таксама пакаштаваць каву і гарбату ва ўсходнім стылі.

Падчас “Ночы музеяў” у беластоцкай мячэці гасцей чакалі: выстава прысвечаная татарам у Польшчы, паказы арабскай каліграфіі, дэманстрацыя і дэгустацыя страваў, а таксама татарскія танцы ансамбля “Горан – Буньчук”.

Беларускае Радыё Рацыя