Беластоцкі Музей Памяці Сібіры запрашае ў аўторак, 14 траўня, у 17.00 на лекцыю Яна Рачынскага – старшыні таварыства «Мемарыял», лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2022 года.
У 2022 годзе Беларускае Радыё Рацыя было прысутным і шырока асвятляла нобелеўскія ўрачыстасці з Осла. Тады Нобелеўскай узнагародай былі ўганараваныя Алесь Бяляцкі (ён ужо быў у зняволенні і прэмію атрымлівала яго жонка Наталля Пінчук), таварыства “Мемарыял” і украінская грамадская арганізацыя “Цэнтр грамадзянскіх свабодаў”.
фота 2022 года Беларускага Радыё Рацыя
Асацыяцыя “Мемарыял” займаецца гістарычнымі даследаваннямі і папулярызацыяй ведаў пра ахвяраў савецкіх рэпрэсіяў, у тым ліку перыяду сталінізму, а таксама абароны правоў чалавека ў краінах былога СССР.
У мемарыяльным музеі Сібіры пройдзе лекцыя Яна Рачынскага “«Спісы смяротнікаў» Сталіна ў сістэме савецкага дзяржаўнага тэрору”. Весці сустрэчу будзе праф. доктар філасофіі Войцех Слешыньскі, дырэктар музея.
Уваход вольны
Колькасць месцаў абмежаваная!
Бясплатныя білеты можна атрымаць у касах музея з 11 мая.
Арганізатары