BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беластоцкія леснікі прапанавалі падвоіць тэрыторыю лясоў Падляшша пад забаронай вырубкі

Рэгіянальная дырэкцыя дзяржаўных лясоў у Беластоку правяла анлайн-сустрэчу, прысвечаную абнаўленню зонаў, забароненых для лесанарыхтоўкі на Падляшшы.

Кажа начальнік аддзела аховы прыродных рэсурсаў Рэгіянальнай дырэкцыі дзяржаўных лясоў у Беластоку Адам Квяткоўскі:

– 8 студзеня міністр клімату і асяроддзя праводзіла абмежаванне і вылучэнне з выкарыстання для лесанарыхтоўкі ў некалькіх месцах Польшчы. У нашай Беластоцкай дырэкцыі гэта 4 пушчы – пушча Кнышынская, пушча Аўгустоўская, пушча Барэцкая і пушча Ромінская. Агульная плошча складае каля 59 тысяч гектараў. Прапануем мы двухкратнае павелічэнне тэрыторыі, аб’ятых мараторыем. Не ўзялі мы тут пад увагу трох лясніцтваў Белавежскай пушчы. Бо пушча Белавежская з’яўляецца спадчынай ЮНЕСКА.

Адпаведна Рэгіянальная дырэкцыя дзяржаўных лясоў у Беластоку запрашае ўсіх зацікаўленых фізічных і юрыдычных асобаў звяртацца да 4-га жніўня ўключна з прапановамі аб змене статусу надзелаў для лесанарыхтовак на Падляшшы.

Заўвагі прымаюцца на адрас: [email protected] або звычайнай поштай.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя