BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беласток аб’ядноўваецца: стартавала швейная ініцыятыва «Białostocka Torba»

У Комплексе тэхнічных і агульнаадукацыйных школ імя С. Сташыца ў Беластоку прайшло першае мерапрыемства ў межах новай сацыяльнай ініцыятывы “Białostocka Torba”, арганізаванай фондам Okno na Wschód.

Пра мэту праекта распавяла прадстаўніца Фонда Елізавета Міцкевіч:

“Białostocka Torba” – гэта такі сімвал для кожнага, хто знаходзіцца ў гэтым горадзе, хто жыве ў гэтым горадзе і хоча лічыць сябе паўнапраўным жыхаром. Хацелася б паказаць, што беларусы, якія прыехалі ў гэты горад, не толькі хочуць штосьці атрымаць, або патрабуюць у нейкай дапамозе, яны хочуць падзяліцца сваёй радасцю, сваім цяплом, хочуць паказаць, што яны таксама частка гэтага грамадства. Таму гэтая “торба” будзе аб’ядноўваць усіх, незалежна ад таго, калі яны прыехалі.

Кажа намесніца дырэктара Комплекса тэхнічных і агульнаадукацыйных школ імя С. Сташыца ў Беластоку Беата Канопка:

– “Białostocka Torba” – гэтая ідэя нам спадабалася. Гэта цікавая ініцыятыва, якая паказвае салідарнасць паміж жыхарамі Беластоку, для якіх Беласток стаў другім домам, месцам працы, местам адукацыі. А таксама сімвал салідарнасці паміж вучнямі нашай школы, якія паходзяць і з Беларусі, і з Украіны. Такіх вучняў у нашай школе каля 30, з якіх каля 20 з Беларусі.

Наступныя сустрэчы ў межах ініцыятывы плануецца праводзіць рэгулярна. Далучыцца можна не толькі з іголкай у руках: арганізатары заклікаюць прыносіць старыя, але чыстыя джынсы, якія стануць матэрыялам для новых “сумак з сэнсам”.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя