BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беласток: Кансультацыі ў Сусветны дзень анкалогіі на пляцы Касцюшкі

Без чэргаў і бясплатна вы зможаце пракансультавацца з урачамі анкагінекалогіі, дэрматалогіі, анкахірургіі/хірургіі малочнай залозы, генетыкам, а таксама з псіхолагам і дыетолагам падчас Сусветнага дня анкалогіі гінекалогіі, арганізаванага Асацыяцыяй Eurydice ў Беластоку.

8 верасня на Рынку імя Касцюшкі ў Беластоку да нас далучацца, між іншым:

прафесар Павел Кнап – гінеколаг-анколаг з Універсітэцкага анкалагічнага цэнтра,

доктар Павел Маліноўскі – хірург-анколаг з Беластоцкага анкалагічнага цэнтра,

доктар Рэната Пасмык з Універсітэцкага клінічнага шпіталя.

Мы пагаворым пра тое, ці закладзена хвароба ў нашых генах? Ці можа дыета абараніць нас ад раку? І што варта ведаць пра сваё здароўе?

Гэтая сустрэча стане таксама адкрыццём інфармацыйна-асветніцкай кампаніі «Стаўка на здароўе», якая праводзіцца сумесна з горадам Беласток.

Арганізатары