BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беласток: лісты і паштоўкі да беларускіх ваяроў

У Беластоку ў хабе «Новая зямля» напісалі некалькі дзясяткаў лістоў і паштовак ваярам Палка Каліноўскага.

 паштоўкі ваярам Палка Каліноўскага ў Беластоку

Пра акцыю распавядае яе ініцыятарка, журналістка Ірына Хамрэнка-Ушакова:

-Мы зараз у Беластоку падпісваем паштоўкі для беларускіх ваяроў, для Палка Каліноўскага, каб парадаваць іх на Каляды. Мы будзем збіраць яшчэ вялікую пасылку з падаруначкамі, з салодкім, і адпраўляць яе. Спадзяемся, што да 25 снежня ўсё дойдзе да нашых хлопцаў.

Ірына шкадуе, што ў акцыі прымаюць удзел толькі беларусы:

-Гэта ўсе ў асноўным беларусы: мясцовыя актывісты, проста беларускія жыхары Беластока, якія тут жывуць, якія ведаюць, што ідзе вайна, якія не хочуць заставацца абыякавымі, не хочуць заставацца ў баку. І прыйшлі падтрымаць нашых ваяроў.

 паштоўкі ваярам Палка Каліноўскага ў Беластоку

Апроч напісання лістоў арганізацыя, ў якую ўваходзіць Ірына, збірае і навагоднія падаругкі для ваяроў, а таксама арганізаваны збор на дрон. Падрабязнасці можна даведацца з сацыяльных сетак праекта.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя