
Галерэя Arsenał у Беластоку гасцінна адкрыла свае дзверы ў міжнародную акцыю “Ноч музеяў”, што праходзіла гэтымі выходнымі. Сярод цікавостак – стварэнне дзесяціметровага калектыўнага абстрактнага мурала, натхнёнага творамі з калекцыі галерэі. Кажа супрацоўнік Арсенала, Габрыэль Альшэўскі:
– У нашай адукацыйнай залі можна было далучыцца да стварэння калектыўнага муралу. Мы хацелі, каб была нейкая інтэракцыя з людзьмі, якія прыходзяць.
Падчас “Ночы музеяў” у галерэі Arsenał мастачкі з Украіны правялі хуткія майстар-класы па лінарыце. Кажа мастачка з Кіева Наталля Курносава:
“Ноч музеяў” – гэта вялікая падзея. Вельмі вялікая плынь людзей, каля 500 чалавек было ў мінулым годзе. Была магчымасць зрабіць унікальны адбітак.
Акрамя гэтага, на “Ноч музеяў” усіх жадаючых чакалі экскурсіі па дзеючых выставах, у тым ліку ў суправаджэнні з куратарамі. Уваход на ўсе мерапрыемствы быў бясплатным.



























Беларускае Радыё Рацыя






