У Беластоку каля помніка Пілсудскаму на рынку Касцюшкі адбылася акцыя ”Разам супраць расейскай агрэсіі” з нагоды другой гадавіны пачатку вайны Расеі супраць Украіны. Кажуць удзельнікі сумеснай акцыі – беларусы, украінцы і палякі:
– Гэты дзень увойдзе ў гісторыю, для Беларусі, для Украіны, для Польшчы, ды і для Расеі, як такі чорны дзень у гісторыі.
– Я ведаю нават такіх рускіх, якія ваююць на баку Украіны. Там таксама ёсць нармальныя людзі. Працаваць трэба з імі.
– Таксама нагадвае нам пра непахіснасць і мужнасць украінскага народу, які стаіць на абароне сваёй краіны, сваёй незалежнасці, сваёй будучыні.
– Калісьці была ва Украіне. Калісьці была ў Львове. Я з’яўляюся маці, бабуляй і бачу, як невінаватыя людзі гінуць.
– Прыйшлі нагадаць, што вайна працягваецца, і яна зусім не далёка, яна блізка.
– У 21 веку не павінна быць вайны.
– Каб паказаць, што беларусы сёння падтрымліваюць Украіну.
– Удзячны беларусам, якія ў Беластоку падтрымліваюць Украіну. Я веру ў наша ЗСУ, што ў іх усё атрымаецца.
Удзел у акцыі таксама прынялі Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі і намеснік прэзідэнта Беластока Збігнеў Нікітаровіч, якія запэўнілі ў падтрымцы ўцекачоў з Украіны і Беларусі на фоне вайны і палітычнага крызісу. Агулам сабралася больш за 500 чалавек.
***
Каля помніка Пілсудскаму на рынку Касцюшкі прайшла акцыя ”Разам супраць расейскай агрэсіі” з нагоды гадавіны пачатку вайны Расеі супраць Украіны.
Агулам сабралася больш за 500 чалавек.
Настроі ва ўкраінскіх удзельнікаў мітынгу досыць песімістычныя, людзі баяцца за родных. Беларусаў на акцыі большасць. Таксама прысутнічае Падляшскі ваявода і намеснік прэзідэнта Беластока.
Абвешчана хвіліна маўчання.
Слова ўзяў Падляскі ваявода Яцэк Бжазоўскі.
Кажа намеснік Прэзідэнта Беластока Збігнеў Нікітаровіч.
Былі праведзены гістарычныя паралелі народаў Беларусі, Украіны і Польшчы на фоне агрэсіі ад расейскіх формаў дзяржаўнасці.
Падведзены вынікі двух гадоў, што Беласток і Падляшша зрабілі для ўцекачоў з Украіны і Беларусі.
Прагучаў заклік аддаць даніну пашаны ўсім, хто зараз бароніць Украіну ад расейскага ўварвання.
Беласток заўсёды будзе адкрыты для Беларусі і Украіны.
Да прысутных звярнуўся прадстаўнік украінскай дыяспары Беластока Антон Галавач.
Таксама выступмў прадстаўнік беларускай дыяспары Ян Абадоўскі.
“Слава Україні!! Жыве Беларусь! Niech Żyje Polska!” – пралунала над рынкам Касцюшкі.
Было агучана, як беларусы выступалі супраць вайны ва Украіне і колькі пайшло добраахвотнікамі.
“Разам і назаўжды мы з украінскім народам і дзякуй за дапамогу Польшчы! Разам пераможам!”, – вітаецца авацыяй прысутных.
Беларускае Радыё Рацыя