BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беласток: Сустрэча з Вольгай Вялічкай

Беларускі хаб “Новая Зямля” стаў месцам, дзе 2-га лістапада адбылася сустрэча з Вольгай Вялічкай, псіхалагіняй, кіраўніцай Камісіі па сацыяльнай палітыцы Каардынацыйнай рады.

Удзельнікі сустрэчы падзяліліся вынікамі сустрэчы:

– Сустрэча была патрэбная для таго, каб вырашыць складанасці з польскім заканадаўствам, а менавіта з яго выкарыстаннем для беларусаў. Занадта шмат адвольнага прымянення норм права. Канкрэтна ў нашым выпадку ў маёй маці складанасці з дзейсным пагадненнем паміж рэспублікай Беларусь і Польшчай пра ўзаемную пенсію.

Для самой Вольгі Вялічкі галоўнае на такіх сустрэчах тое, што гэта першы крок для далейшых дзеянняў:

– Мне было вельмі важна пагаварыць з беларусамі, з тымі людзьмі ў якіх ёсць канкрэтныя праблемы па пенсійным забеспячэнні ў Польшчы і якія вынікі сённяшняй сустрэчы. Створана працоўная група, якая будзе працаваць з прадстаўнікамі мясцовых уладаў. І на снежань мы плануем правесці сустрэчу і расказаць, якія ёсць магчымасці ў Беластоку і на Беласточчыне атрымліваць пенсіі для беларусаў.

Ужо праз месяц беларусаў Беластока чакае працяг – сустрэча з прадстаўнікамі сацыяльных службаў гораду.

Беларускае Радыё Рацыя