
Беласток сярод лідараў рэйтынгу PZU Lokalnie – якасць жыцця жыхароў. Рэйтынг складаецца супольна з Варшаўскай школай эканомікі і ўключае 38 польскіх гарадоў з насельніцтвам больш за 100 тысяч.
Беласток заняў 5-е месца, адразу пасля Жэшува і апярэдзіўшы Познань. Горад апынуўся ў лідарах па развіцці медыцынскай інфраструктуры і па доступе жыхароў да медыцынскіх паслуг. Менавіта гэты паказчык і найлепшая сетка роварных дарожак у краіне прывялі да першага месца Беластока ў катэгорыі «Здароўе».
Сталіца Падляшскага ваяводства таксама мае вышэйшы за сярэдні ровень бяспекі — індэкс пагрозы злачыннасці вельмі нізкі. Акрамя таго, Беласток прапануе добра развітую інфраструктуру грамадскага транспарту і нізкі ровень шуму. У цэлым, нягледзячы на больш слабую культурную і адукацыйную прапанову, ён забяспечвае стабільныя ўмовы жыцця.
Тройка лідараў у рэйтынгу – гэта Варшава, Люблін і Ольштын.
Беларускае Радыё Рацыя






