BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беласток ушанаваў памяць ахвяр лютаўскай акцыі ў гета

У Беластоку прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне лютаўскай акцыі ў Беластоцкім гета. Сёлета асаблівую ўвагу арганізатары надалі памяці 1200 яўрэйскіх дзяцей, якіх у лютым 1943 года адабралі ў бацькоў і ўтрымлівалі ў будынку на вул. Фабрычная, 10.

Кажа ўдзельнік сумеснага шэсця Павел Хомюк:

– Важна ўдзельнічаць у гэтай падзеі. Яна важная для асоб, якія цікавяцца гісторыяй Беластоку. Важная для кожнага беластачаніна, які шукае частку нашай гісторыі. Адбыліся вялікія змену ў нашым горадзе. Трэба памятаць пра тых жыхароў, якіх ужо няма і чаму іх няма.

Кажа ўдзельнік мерапрыемства, прадстаўнік фонда Заменгофа Яраслаў Пажышэк:

– Успамінаем угодкі тых падзеяў, калі пачалася ліквідацыя гета ў Беластоку. Вучымся таму, каб разумець, адкуль паходзім, што гэта былі таксама жыхары нашага горада, якія стваралі яго дабрабыт, стваралі фабрыкі, будавалі дамы, жылі тут, нараджаліся і паміралі.

У рамках афіцыйных мерапрыемстваў адбылася цырымонія памяці, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі гарадской улады, грамадскіх арганізацый і жыхары Беластока. Закладка камянёў памяці падчас сумеснага шэсця і паказ дакументальнага фільма “Кірыят Беластоцкі. Замалёўкі да сагі беластачан” сталі ключавымі момантамі ўшанавання памяці ахвяр.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя