BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беласток узгадвае 86-ю гадавіну савецкай агрэсіі на Польшчу і Сусветны дзень сібіракаў

У Беластоку адбыліся ўрачыстасці з нагоды 86-й гадавіны савецкай агрэсіі на Польшчу і Сусветнага дня сібіракаў. Галоўныя мерапрыемствы прайшлі без традыцыйнага сігналу сірэны, што выклікала пэўную ўвагу і цікавасць сярод жыхароў.

Прэс-сакратар прэзідэнта Беластока Уршуля Боўблей растлумачыла прычыну адмовы ад традыцыйнага сігнала сірэны на ўвесь горад.

Удзельнік урачыстасцяў, прафесар Універсітэта ў Беластоку Адам Даброньскі, адзначыў, што дата 17 верасня з’яўляецца трагедыяй не толькі для палякаў, але і для беларусаў і расейцаў, якія таксама сталі ахвярамі савецкіх рэпрэсій:

Нягледзячы на адсутнасць сігналу сірэны, удзельнікі ўшанавалі памяць ахвяр савецкіх дэпартацый, паклаўшы кветкі пад помнікамі па ўсім горадзе. Увечары на фасадзе Музея Памяці Сібіры будзе транслявацца відэа-мапінг «17.09 Памятаем», што і стане сімвалічным завяршэннем урачыстасцяў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя