У Беластоку завяршылася выстава, прысвечаная Тобіяшу Габеру (1903–1943) — мастаку, чый лёс цесна звязаны са сталіцай Падляшша. Гэта быў не проста фінісаж, а важны крок у аднаўленні памяці пра таленавітага майстра, чыё жыццё абарвалася ў трагічныя гады Халакоста.

Кажа куратар выставы Дзмітрый Маклякоў:
– Калісьці Беласток развітаўся з імі, капіравальнікамі-мастакамі, якія тут загінулі. Мы цяпер іх вяртаем, каб прывітаць. Для нас гэта вельмі дарагі набытак у выглядзе каштоўнасці. Гэта не толькі Габер, мы не кажам, што ён лепшы альбо ён нам бліжэй ці даражэй. Проста мы спачатку зрабілі выставу агулам пра гэтую гісторыю мастакоў-габрэяў, якія тут працавалі, і рабілі гэтыя копіі. Ніхто не выжыў. Цяпер вось Габер, пасля будзе хтосьці яшчэ.
Выстава, якая складаецца з 10 работ, была экспанавана дзякуючы дару для Галерэі на Варыньскага твораў мастака ад ягоных сваякоў – Эн і Олівера з Цюрыха. Габер апынуўся ў Беластоцкім гета падчас вайны і, як і многія іншыя габрэйскія мастакі, быў вымушаны маляваць копіі еўрапейскіх карцін, каб падоўжыць сваё існаванне ў нечалавечых умовах.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:



























Беларускае Радыё Рацыя






