Міністр фінансаў Анджэй Даманьскі з афіцыйным візітам наведаў Беласток. Падчас прэс-канферэнцыі ля гарадской ратушы міністр распавёў пра дэталі рэформы фінансавання мясцовага самакіравання.
Кажа Анджэй Даманьскі:
-Мы хочам раз і назаўсёды пакласці канец палітыцы кардонных чэкаў і залежнасці мясцовых уладаў ад рашэнняў, прынятых у Варшаве. Гэтая сістэма з’яўляецца адмаўленнем ідэі самакіравання. Мы хочам пакласці гэтаму канец раз і назаўжды.
Адпаведна міністр фінансаў пракаментаваў адмену ўрадам нулявога ПДВ на прадукты харчавання, калі стаўка вырасла да 5%:
–Падатак не будзе зменены. Ён быў вернуты на папярэдні ровень. Ведаем, што гэта наклалася на такую досыць вострую канкурэнцыю на рынку гандалю прадуктамі харчавання.
Акрамя міністра фінансаў, у беластоцкай канферэнцыі прынялі ўдзел Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі разам з намеснікамі, падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі, а таксама кандыдаты ад Грамадзянскай кааліцыі ў Соймік Падляшскага ваяводства і Раду горада Беластока.
Цалкам матэрыял:
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя