BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беласток запрашае на Дні горада 2025

Традыцыйнае свята горада — Дні горада Бяластока — адбудзецца ў гэтым годзе з 20 па 22 чэрвеня. Мясцовыя ўлады падрыхтавалі багатую і разнастайную культурную праграму, якая накіравана на падтрыманне гістарычнай і культурнай традыцыі горада, а таксама на ўмацаванне мясцовай супольнасці. 

Кажа Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:

Будзе канцэрт, вялікі сімфанічны канцэрт, які правядзе Лаўра Лонч У нядзелю будзе бясплатны, будзе Эдыта Геперт. Заўтра ў рамках суправаджальнага мерапрыемства адбудзецца мастацкая прэзентацыя з удзелам мэра горада Беластока.

Праграму канцэртаў на Рынку Касцюшкі прадставіў намеснік Прэзідэнта горада Рафал Рудніцкі:

У пятніцу на пляцы Касцюшкі а дзевятнаццатай гадзіне будзе файны змешаны анцэрт. З аднаго боку Карла Фернандас, якая набрала папулярнасць як артыстка маладога пакалення. Voice Kids, які запісаў песню для зоркі Оскара Смса, якая з’явілася ў саўнтрэку да фільма “Акадэмія містэра Клекса”.

Акрамя канцэртаў, якія пройдуць на Рынку Касцюшкі, у праграме таксама запланаваны ўручэнне ганаровай адзнакі «Urbi Meritus – Заслужаны гораду», тэатральныя і мастацкія акцыі, а таксама шэраг іншых культурных падзей — ад фестывалю песень «Dojlidy Szanty Folk Festival» да выставы ў Музеі Памяці Сібіры.

Праграма свята:

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя