Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым і гарадскія ўлады запрашаюць жыхароў Беластока на сумеснае святкаванне Дня Незалежнасці 10–11 лістапада.

Галоўныя ўрачыстасці адбудуцца 11 лістапада каля помніка Юзафа Пілсудскага, перад гэтым пройдуць набажэнствы ў царкве св. Мікалая і катэдры.
Кажа Лукаш Пракорым:
– Выкананне гімну, а таксама патрыятычных песень каля ратушы. Будзем традыцыйна раздаваць цукеркі, польскія сцяжкі нашым наймалодшым жыхарам. Будзем запрашаць на пачастунак кашай з паходнага катла. А таксама запрашаю на 17-у гадзіну да Падляшскай оперы і філармоніі, дзе адбудзецца канцэрт.
Для жыхароў горада падрыхтаваны сямейныя забаўлянкі: гістарычныя аўтобусы з гідам ПТТК пакажуць «незалежны Беласток», а Фонд «Białystok Biega» арганізуе рэкордны забег па горадзе «Бег для Незалежнай», у якім прымуць удзел больш за 3 тысячы чалавек.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя






