BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Белавежа адсвяткавала Купалле

5 ліпеня на амфітэатральнай пляцоўцы ў Белавежы прайшло традыцыйнае святкаванне Купалля — аднаго з найбольш яскравых і сімвалічных элементаў беларускай народнай культуры. Мерапрыемства арганізавала Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў межах цыклу летніх фестываляў «Беларускі народны фэст». Сёлета Купалле прайшло ўжо ў 41-ы раз.

Кажа старшыня БГКТ Васіль Сегень:

– Вельмі шмат народу на мерапрыемстве. Настрой, канешне, толькі адзін – вельмі добры. Надвор’е і публіка не падвяла. Як ёсць такая легенда, хто знойдзе ў гэтую ноч папараць-кветку, будзе шчаслівым, закаханым, знойдзе сваё каханне. І я жадаю ўсім знайсці сімвалічна гэтую кветку.

На сцэне выступалі вядучыя аматарскія і прафесійныя калектывы Падляшша. Асаблівую ўвагу прыцягнуў ансамбль «Світанак» з Вісагінаса (Літва), які прадэманстраваў сапраўдны беларускі дух у сваёй музыцы і танцах. 

Кажа кіраўнік «Світанка» Сяргей Шабадалаў:

– Чарговы, але мы прыязджалі больш у Нараўку. Мы шмат гадоў сябруем з калектывам “Нараўчаанкі”, яны прыязджаюць да нас, мы прыязджаем да іх. А вось у гэтым годзе нас запрасіў Васіоь Сегень у Белавежу на такую вялікую імпрэзу “Купалле”. Мы з сабой прывезлі нашы беларускія песні.

Цэнтральнымі момантамі Купалля ў Белавежы сталі пусканне па рацэ вянкоў, запальванне купальскіх паходняў, што асвятлілі вечаровую сцэну, і завяршальны феерверк, які стаў кульмінацыяй свята. Свята суправаджалася кірмашом рамеснікаў, традыцыйнай ежай, жывой музыкай і танцамі пад адкрытым небам.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя