BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Бельскай школе №3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Кастыцэвіча – 60 гадоў!

60 гадоў з дня заснавання адзначае школа № 3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску-Падляшскім. З нагоды юбілею ў сценах навучальнай установы прайшла ўрачыстая імпрэза.

Гавораць – цяперашні дырэктар школы Пётр Нікалаюк-Стасюк ды настаўнікі, якія аддалі шмат гадоў педагагічнай працы ў ёй:

-Многа змянілася ў нашай школе: мяняліся вучні, мяняліся нашыя настаўнікі, мяняліся падручнікі. Але нашая школа змагла прыстасавацца да ўсіх змен. І не страціць свайго характару і духу.

-Я працую па сённяшні дзень – 37 гадоў. І я не працавала ніводнага дня ў іншай школе. Таму для мяне гэтая школа ўсё. Я нават не ўяўляла сабе працы ў іншай школе, а гэта ўсё дзякуючы людзям.

-Я бачыў гэтую школу, як асяроддзе, якое патрэбнае для дзяцей, для бацькоў. Было цесна, пачалі разбудоўваць, каб былі ўмовы для добрай навукі.

Школа №3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы была заснаваная ў Бельску-Падляшскім вядомым беларускім педагогам Яраславам Кастыцэвічам. І па гэты дзень па многіх паказчыках яна з’яўляецца адной з лепшых не толькі ў Бельскім павеце, а і ва ўсім Падляшскім ваяводстве.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя