BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беспілотнікі атакавалі НПЗ у Феадосіі на анексаваным Крыме

У ноч з нядзелі на панядзелак дроны атакавалі нафтаперапрацоўчы завод у Феадосіі на анексаваным Крыме, паведамляюць расейскія каналы ў Telegram. Гэтыя паведамленні пацвердзілі ў Генштабе Узброеных сілаў Украіны, падкрэсліўшы ў панядзелкавым паведамленні, што «войскі абароны Украіны нанеслі ўдары па чарговым важным аб’ектах расейскіх акупантаў».

«Сёння ноччу ў часова акупаванай Феадосіі ў Крыме адбылася паспяховая атака на марскі нафтавы тэрмінал праціўніка. У раёне аб’екта зарэгістраваны пажар. Наступствы ўдару высвятляюцца. Феадасійскі НПЗ – найбуйнейшы Аб’ект такога тыпу ў Крыме ў частцы перавалкі нафтапрадуктаў, прызначаных, у тым ліку, «для патрэб акупацыйнага войска Расейскай Федэрацыі», паведамілі ва украіснкім генеральным штабе.