BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Без такіх сустрэч немагчыма прасоўваць і развязваць беларускія праблемы”

Важна казаць пра свае справы на ўзроўні цэлай краіны, Польшчы, не толькі ў беларускім асяроддзі, але таксама на міжнародным узроўні. Без такіх сустрэч немагчыма прасоўваць і развязваць беларускія праблемы.

Сваімі разважаннямі падзяліўся ўдзельнік Форуму Касцюшкі ў Гданьску, дырэктар Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Анатоль Вап:

– Тут былі і міністры замежных спраў некалькіх краін, былі амбасадары, супрацоўнікі дыпламатычнага корпусу. І гэта ўсё вельмі важна. Без такіх сустрэч не будзе прасоўвання і развязвання беларускіх праблем. Гэта ж, вядома, што самае важнае – Беларусь, каб была вольная, дэмакратычная краіна. Але таксама важная справа – беларуская меншасць у Польшчы.

Форум Касцюшкі ў Польшчы быў арганізаваны ў 279-ю гадавіну з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі. А менавіта нацыянальны герой Польшчы, Беларусі і ЗША нарадзіўся 4 лютага 1746 года ў Мерачоўшчыне, сённяшняя тэрыторыя Беларусі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя