BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

БГКТ запрашае на агляд “Пявучыя сем’і”

Беларускае грамадска-культурнае таварыства запрашае прыняць удзел у штогадовым аглядзе “Пявучыя сем’і”, які адбудзецца 26 кастрычніка 2025 года ў зале БГКТ па адрасе: вул. Варшаўская, 11.

Васіль Сегень

Кажа старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень:

-Неўзабаве ў нас агляд пад назвай  “Пявучыя сем’і”, які ўжо, калі не памыляюся, 11 раз будзе ў гэтым годзе праходзіць. 26 кастрычніка, нядзелька, у сядзібе БГКТ. Пры нагодзе сардэчна запрашаю і ўдзельнікаў – тых, хто хоча паспяваць, і канешне гледачоў, хто хоча паслухаць, як спяваюць беларускія пявучыя сем’і. Спевы, канешне ж, па-беларуску.

Да ўдзелу запрашаюцца сем’і і сямейныя калектывы, якія любяць беларускую песню і жадаюць прадэманстраваць сваё майстэрства і любоў да роднай культуры. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 20 кастрычніка 2025 года па электроннай пошце: [email protected] або па тэлефоне: 668 158 880.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя