BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Бюджэт Падляшскага ваяводства на 2026 год: больш сродкаў для ЦБК

Падчас прэс-канферэнцыі 24 лістапада Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым прадставіў праект бюджэта ваяводства на 2026 год. Асноўны акцэнт у дакуменце робіцца на збалансаваным развіцці інфраструктуры, аховы здароўя і падтрымцы культуры.

Лукаш Пракорым

Планаваныя даходы бюджэту складаюць больш за 1,44 млрд злотых, а выдаткі – 1,63 млрд злотых. Кажа Лукаш Пракорым:

-Гэтыя сродкі могуць быць накіраваныя нашым падляшскім прадпрымальнікам. Не забываем таксама пра тое, што важна для нашых жыхароў – гэта спартовыя клубы, падтрымка для парафій каталіцкіх і праваслаўных, наша культурная спадчына і іншае.

Сябра Маршалкоўскай Управы Яцэк Пярунэк падкрэсліў, што ў бюджэце на наступны год на культуру і ахову спадчыны запланавана больш за 163 млн злотых. Асаблівая ўвага будзе нададзена Цэнтру беларускай культуры ў Беластоку, для якога запланавана 3,5 млн злотых замест папярэдніх 2.1 млн злотых:

-Больш сродкаў для Цэнтра беларускаай культуры. Гэта звязана з тым, што фінансавыя сродкі мусяць быць прызначаныя на арэнду сядзібы для гэтай арганізацыі.

Першае чытанне праекта бюджэту Падляшскага ваяводства адбудзецца 25 лістапада на сесіі сеймiку Ваяводства, якое будзе транслявацца анлайн.

Цалкам матэрыял:

Бюджэт Падляшскага ваяводства на 2026 год

Беларускае Радыё Рацыя