BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Блэкаут на ЧАЭС і небяспека на Запарожскай АЭС: Падляшша ў бяспецы?

На аб’ектах былой Чарнобыльскай АЭС, уключаючы абаронны саркафаг над чацвёртым энергаблокам, 1-га кастрычніка адбыўся блэкаут, які працягваўся больш за тры гадзіны пасля расейскай атакі на падстанцыю ў Славуцічы.

Фота: РИА Новости

Па словах сузаснавальніцы грамадскай арганізацыі «Антыкрызісны экспертны ядзерны цэнтр Украіны» Вольгі Кашарнай, зараз Чарнобыльская АЭС ужо аднавіла працу:

-Дроны трапілі ў трансфарматарную падстанцыю ў горадзе Славуціч. Праз кароткае замыканне і падзенне напружання адключыліся сеткі зоны. Але праз тры гадзіны ўсё было адноўлена.  Усё працуе. Радыяцыйны фон нармальны.

Аднак на Запарожскай АЭС, якая знаходзіцца пад расейскай акупацыяй, небяспека для рэгіёна захоўваеца, бо станцыю плануюць падключыць да расейскай сістэмы:

-23 верасня адбылося пашкоджанне наўмыснае. Ім, каб перавесці ў рэжым генерацыі, трэба адключыцца ад аб’яднанай энергасістэмы Украіны. А вось калі будзе перападключана на расейскую энергасістэму, імавернасць, што адбудзецца нейкі форс-мажор, значна павялічваецца.

Вольга Кашарна таксама раіць не прымаць масава таблеткі йодзіда калія, як днямі назіралася ў Літве. Два гады таму ў Беластоку пры падобнай сітуацыі на Запарожскай АЭС улады ваяводства казалі пра закуп прэпаратаў для горада, але зараз падобных заяў не паступала.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя