Богдан Пашкоўскі звольнены з пасады Падляшскага ваяводы. Як ён пацвердзіў у інтэрв’ю Польскаму радыё Беласток, ён ужо атрымаў ліст з гэтай нагоды.

Фота: PUW
Раней у сваім профілі ў Facebook Богдан Пашкоўскі падзякаваў цяперашнім супрацоўнікам і прадстаўнікам мясцовай улады за “сумесную працу для жыхароў Падляшскага ваяводства”.
Богдан Пашкоўскі быў прызначаны Падляшскім ваяводам 8 снежня 2015 года як прадстаўнік партыі “Права і Справядлівасць”, якая тады прыйшла да ўлады.
Прызначэнне ваяводы і яго зняцце з пасады – гэта прывілей старшыні Рады міністраў, якім цяпер з’яўляецца Дональд Туск. Ваявода з’яўляецца прадстаўніком урада ў рэгіёне і кіраўніком урадавай адміністрацыі на тэрыторыі ваяводства.