Шматпакутны Харкаў не ведае спакою ні днём, ні ноччу. Па колькасці паветраных трывог Харкаўшчына на другім месцы пасля Данецкай вобласці. Калі 10 траўня трывога доўжылася 9,5 гадзін і лічылася самай працяглай за ўвесь час вайны, то 25 траўня з’явіўся новы смутны рэкорд – 20 гадзін бесперапыннай паветранай трывогі. Больш, ніж 16 гадзін ратавальнікі змагаліся з пажарам у харкаўскім будаўнічым гіпермаркеце «Эпіцэнтр», які ўзнік з прычыны прыцэльных удараў РФ.
У тым, што білі прыцэльна, няма ніякіх сумневаў: авіяцыйныя эксперты Нацыянальнага авіяцыйнага універсітэта Украіны сцвярджаюць, што бепрыпас УМПБ Д-30 – высокадакладная зброя з GPS-навядзеннем, і трапляе менавіта туды, дзе была вызначана цэль. Можа, з невялікім адхіленнем дзясятак метраў. Невыпадкова вораг абраў час і месца – у суботні травеньскі дзень у гіпермаркеце знаходзілася вялікая колькасць і пакупнікоў, і супрацоўнікаў.
16 загінуўшых, мноства параненых, 16 зніклых без вестак. Удар і наступны пажар былі настолькі магутнымі, што крыміналісты ўсю ноч працавалі на руінах “Эпіцэнтра” у пошуках таго, што можна ідэнтыфікаваць, як чалавечае цела. Ёсць рызыка, што давядзецца прасейваць попел для выяўлення астанкаў і вызначэння загінуўшых па ўзорах ДНК. Прычым харкаўскі «Эпіцэнтр» – не адзіны гіпермаркет гэтай гандлёвай сеткі, атакаваны расейцамі: у першыя дні вайны (люты 2022 г.) быў абстраляны і згарэў гіпермаркет у Чарнігаве, а ў траўні 2023 года – у Херсоне.
І пакуль па расейскіх федэральных каналах разганяюць відэа, дзе адлюстраваны момант удару па «Эпіцэнтры» ў Харкаве са знішчэннем нібыта СБУшнікаў, пераапранутых у прадаўцоў і наведвальнікаў, у ААН ці то занепакоеныя, ці то шакаваныя, ці ўсё адразу.
Што ніколькі не перашкаджае ці то нягодніку, ці то мярзотніку, ці то ўсё адразу – Небензі – сталаму прадстаўніку РФ пры ААН – спакойна есци, спаць і жыць.
Ліза Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя