
Больш абарона, чым наступленне на ворага. Такая цяперашняя стратэгія Украіны. Украінскае войска акумулюе сілы да таго часу, пакуль не будзе атрыманая дадаткова дапамога ад ЗША ды краінаў Захаду, пра гэта распавёў беларус Цімафей Кахновіч, які жыве ў Кіеве:
– Больш ідзе размова пра стратэгічную абарону. То бок пра наступ цяпер размова не ідзе. Як я разумею, ва Украіне зараз востра стаіць пытанне з дапамогай з Захаду – перадусім Амерыкі. Там са снежня разглядаецца дапамога на 60 мільярдаў даляраў Украіне.
Поўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе ўжо амаль што 23 месяцы, а 24 лютага бягучага года будзе роўна два гады з моманту пачатку расейскай агрэсіі.
Беларускае Радыё Рацыя





