BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Больш сродкаў на бяспеку і абарону рэгіёну Падляшша

Падляшскае ваяводства перанакіруе больш за 173 млн еўра з рэгіянальнай праграмы “Фонды Еўропы для Падляшша 2021–2027” на бяспеку, абарону і кібербяспеку.

Лукаш Пракорым

Пра гэта, 18 лютага, паведаміў Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым, які пацвердзіў, што сродкі пойдуць на абарону і грамадзянскую гатоўнасць: будаўніцтва і мадэрнізацыю сховішчаў, сістэмы эвакуацыі, падтрымку шпіталяў і ратавальных службаў:

-Больш за 173 мільёны еўра. Найбольшая лакацыя 33% датычыць надзвычай важнага – сродкі для абароны і грамадзянскай гатоўнасці.

Акрамя таго, у праграму ўключана будаўніцтва фабрыкі вадароду ў Сувалках і развіццё інфраструктуры вакол аэрапортаў у Беластоку і Сувалках. На канец студзеня 2026 года падпісаныя дамовы на 45,1% бюджэту праграмы, разлічана 13,8% сродкаў. Першая серыя конкурсаў па праектах бяспекі плануецца ў другой палове 2026 года.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя