“Усе вучні будуць вывучаць беларускую мову” — кажа віцэ-дырэктар Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы. Эва Жукавіцкая падкрэслівае, што сёлета ўжо больш за 100 вучняў падалі дакументы ў беларускі ліцэй. З верасня кожны, хто навучаецца на пляцоўцы, будзе абавязкова ўдзельнічаць і ў занятках беларускай мовы.

Кажа Эва Жукавіцкая:
– Мы сёння атрымалі дакументы, што можам адкрыць чатыры класы. Адзін клас так званы двухмоўны, дзе маладыя людзі будуць вучыць дадаткова больш гадзін беларускай мовы. Гэта для нас поспех і вельмі добра сведчыць пра нашу школу. Нашыя бацькі хочуць, каб нашыя дзеці вучыліся так. Мы прыдумалі, каб наша школа давала ім не толькі развіццё ў адукацыі, але таксама веды ў беларускай культуры і мастацтве.
РР: Такім чынам, будзе чатыры класы. Адзін клас будзе беларускамоўны. І там вучні будуць мець павялічаную колькасць заняткаў беларускай мовы. А што з іншымі трыма класамі?
– Гэтыя тры класы таксама будуць з беларускай мовай, але беларускай мовы будзе менш. Але будуць класы і з матэматыкай, і з фізікай, і з інфарматыкай, і з біялогіяй, і хіміяй. Таксама будзе клас, дзе будзе больш польскай мовы і гісторыі. І ў нас кожны год вучань выбірае свой кірунак, якіх прадметаў хоча вучыць больш. Гэта таксама плюс нашай пляцоўкі.
РР: Гэта звыклая з’ява, што ў ліцэях вучні могуць выбраць профіль, у якім могуць навучацца. Вы кажаце, больш беларускай мовы, або менш. Гэта колькі гадзінаў?
– У класе, дзе больш беларускай мовы, – гэта на адну гадзіну ў тыдні больш, каб вучні маглі падрыхтавацца, напрыклад, да алімпіяды з беларускай мовай.
РР: А менш?
– Гэта чатыры гадзіны ў тыдзень. А двухмоўны профіль пяць. Гэта мяняецца ў залежнасці ад класа – першы ці другі. Колькасць гадзін мы ўкладаем згодна з праграмай, якая падрыхтаваная праз міністэрства.
РР: Колькі зараз вучняў падалі свае дакументы?
– У нас вучні ўжо панеслі дакументы. Да нас падалі дакументы 120 вучняў. 103 ужо прынятыя. Гэта вучні, якія атрымалі добрыя адзнакі ў сваіх пачатковых школах, а таксама тыя, якія хацелі б вучыць беларускую мову.
РР: Ці ёсць сярод гэтых вучняў тыя, які вучылі беларускую мову раней?
– Мы размаўлялі з вучнямі, якія прыносілі дакументы, можна сказаць, што большасць вывучала беларускую мову. Але ёсць вучні, які толькі пачнуць яе вывучаць у нас.
Цалкам матэрыял:
Сёлета ў комплексе школаў з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы будзе чатыры першыя класы.




Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя






