BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Больш за 140 мігрантаў спрабавалі штурмаваць польскую мяжу

У пятніцу, 10 траўня, група з больш як 140 мігрантаў спрабавала штурмам узяць беларуска-польскую мяжу. Гэта адбылося каля 20:00 на рацэ Пшэвлока ў раёне ў Белавежы, паведамляе Памежная служба Польшчы.

Польскія памежнікі адзначаюць, што мігранты паводзілі сябе вельмі агрэсіўна: кідалі камяні і галіны дрэў у бок польскіх патрулёў. Спроба прарыву мяжы была спынена. Мігранты вярнуліся ўглыб Беларусі. На гэтым жа месцы натоўпы мігрантаў штурмавалі мяжу 6 траўня і 10 красавіка.

На мінулым тыдні Згуртаванне былых сілавікоў BYPOL папярэджвала, што спецслужбы Беларусі плануюць масавы прарыў мігрантаў колькасцю 700-800 чалавек праз беларуска-польскую мяжу.

Беларускае Радыё Рацыя