Больш за тры тысячы мігрантаў выкарысталі «беларускі шлях», каб трапіць у Германію з пачатку гэтага года.

Як піша Дойчэ Вэле, за першае паўгоддзе ў Германію прыбылі 3 тысячы 117 чалавек, якія прыехалі ў Беларусь і пасля нелегальна перайшлі мяжу з Еўразвязам. Часцей за ўсё такі «беларускі шлях» выкарыстоўвалі грамадзяне Афганістана, Сірыі і Самалі.
За ўвесь мінулы год, паводле федэральнай паліцыі Германіі, колькасць мігрантаў, якія прыбылі праз Беларусь, перавышала 12 тысяч.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: eurotopics.net






