BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Больш за 45 тысяч беларусаў сёлета падалі заяву на ВНЖ у Польшчы

Беларусы занялі другое месца па колькасці пададзеных з пачатку года заяў ва ўпраўленне па справах замежнікаў Польшчы. За 9 месяцаў тут зарэгістравана 45 тысяч заяў ад грамадзян Беларусі.
Першае месца па колькасці заяў на атрыманне ВНЖ належыць украінцам — 268 тысяч зваротаў. Следам за беларусамі ідуць грамадзяне Грузіі — 15 тысяч заяваў. Чацвёртае і пятае месца — за грамадзянамі Індыі і Калумбіі — 13 і 11 тысяч заяў адпаведна.

Па колькасці выдадзеных ВНЖ таксама першае месца займаюць грамадзяне Украіны — 293 тысячы станоўчых рашэнняў. Беларусы за 9 месяцаў года атрымалі 32 900 ВНЖ. Трэцяе месца ў грамадзян Грузіі — 7,8 тысячы.

Акрамя таго, у ведамстве паведамілі, што з пачатку года атрымалі ад замежнікаў на атрыманне ВНЖ 450 тысяч заяў, па 20 тысячах заяў вынесена адмоўнае рашэнне.

Беларускае Радыё Рацыя