Дадзеныя сацыялагічных даследаванняў сведчаць пра тое, што для вялікай колькасці ўцекачой галоўным чыннікам пераезду з’яўляецца пераслед уладаў Беларусі і страх перад рэпрэсіямі.
Доктар палітычных навук Максім Руст зазначае, што месца для новага жыцця многія беларускія грамадзяне абіраюць не выпадкова:
-Польшча як бы найбольш натуральным выбарам была і застаецца для многіх з погляду на падтрымку беларускай дэмакратычнай супольнасці. Размова не пра 2020 год, а ўвогуле цягам многіх гадоў. Акрамя гэтага блізкасць культур, дзякуючы чаму адаптацыя адбываецца лягчэй.
Статыстычныя дадзеныя сведчаць пра тое, што колькасць грамадзян Беларусі, якія пасля падзеяў 2020 года пераехалі ў Польшчу, перавысіла 300 000 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя