BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Больш за 800 легкавых аўто стаяць у чэргах на ўезд у ЕЗ

Найбольш напружаная сітуацыя – у пункце пропуску «Брэст»: там уезду ў Польшчу чакаюць каля 790 легкавых аўтамабіляў і восем аўтобусаў, паведамляе Дзяржпамежкамітэт. Праз «Каменны Лог» у Літву спрабуюць уехаць 30 аўто, праз «Беняконі» – 20 машын.

Напярэдадні калядных святаў шматкіламетровыя чэргі адзначаліся на ўезд у Беларусь з ЕЗ. Каб перасекчы мяжу, падарожнікам на аўтамабілях даводзілася чакаць у чарзе больш за двое сутак.