BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Больш за пяцьсот маладых людзей Падляшша атрымалі стыпендыі ад Маршалка

У Падляшскай оперы і філармоніі прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння стыпендый 517-ці таленавітым дзецям і маладым людзям з рэгіёна.

Сродкі на падтрымку юных артыстаў – музыкаў, вакалістаў, танцораў і гімнастаў – былі выдзелены з бюджэту ваяводства, а агульная сума фінансавання склала 1,55 мільёна злотых.

Кажа Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:

– Гэта моладзь з усяго Падляшскага ваяводства, з усіх паветаў. Уручэнне ў нас падзелена на паветы. Паветы, які знаходзяцца побач з Ломжай, мелі сваю асобную цырымонію ўручэння. Колькасць стыпендый – найбольшая ў гісторыі. Гэта паказвае, што творчасць знаходзіць усё больш прыхільнікаў з года ў год, і таму расце колькасць стыпендый. Тут ёсць калектыў, якія выступаў на спаборніцтвах у Дубаі, гэта паказвае, што геаграфія ўдзелу нашай моладзі надзвычай шырокі.

Стыпендыю атрымалі і ўдзельнікі народнага ансамбля танца «Перапёлка» з Гайнаўкі:

– Вельмі важнае адзначэнне найшэй дзейнасці.

– Рэпеціруем мы ўпарта. Гэта розныя народныя танцы, у тым ліку беларускія, украінскія, польскія.

На заканчэнне цырымоніі адбыліся мастацкія выступы стыпендыятаў.

Стыпендыі ў галіне мастацкай творчасці для вучняў Падляшскага ваяводства былі заснаваны ў 2005 годзе. Іх галоўная мэта – дапамагчы дзецям і моладзі, асабліва з сельскай мясцовасці, развіваць свае таленты і атрымліваць доступ да культурнай адукацыі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя