Гэта вынікі чэрвеньскага апытання «Лявада-цэнтру». Паводле гэтага апытання, 10% рэспандэнтаў «пэўна падтрымліваюць» выкарыстанне ядзернай зброі ў вайне з Украінай, яшчэ 24% лічаць яго «хутчэй мэтазгодным».

Адзначаецца, што доля прыхільнікаў такога ваеннага рашэння павялічылася за апошні год на 5 адсоткавых пунктаў і стала рэкорднай з пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну.Пры гэтым супраць выкарыстання ядзернай зброі ў вайне з Украінай па-ранейшаму большасць – 52% апытаных.Агулам узровень падтрымкі дзеянняў расейскіх узброеных сіл ва Украіне застаецца высокім: 44% – адназначна падтрымліваюць, 33% – хутчэй падтрымліваюць. Не падтрымліваюць – у сукупнасці 17% расейцаў.
Пры гэтым за правядзенне мірных перамоваў паміж Расеяй і Украінай выказаліся 58% апытаных.
Беларускае Радыё Рацыя






