72% жыхароў Польшчы падтрымліваюць ідэю закрыць усе памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю, супраць — 21% рэспандэнтаў. Пра гэта паведаміла Польская тэлевізія са спасылкай на ліпеньскае даследаванне Цэнтру вывучэння грамадскай думкі.
Прыкладна столькі ж, 73% апытаных, выступаюць супраць прадстаўлення прытулку ў краіне мігрантам, якія перасякаюць мяжу з Беларуссю. Сярод моладзі гэты паказнік дасягае 79%.
Нагадаем, з 13 чэрвеня на польска-беларускай мяжы дзейнічае буферная зона, тэрмін якой пакуль вызначаны на 90 дзён. Паводле інфармацыі МУС Польшчы, пасля яе ўвядзення колькасьць спроб нелегальнага перасячэння мяжы з Беларуссю скарацілася больш як на 70 працэнтаў.
Беларускае Радыё Рацыя