Амаль 86% палякаў лічаць, што вайскоўцы на ўсходняй мяжы павінны мець магчымасць прымяняць зброю ў выпадку спробы мігрантаў перасекчы мяжу сілай. Такія дадзеныя публікуе кампанія IBRiS, якая праводзіла апытанне па замове выдання Rzeczpospolita.
Фота: Памежная ахова Польшчы
Дыскусія ў польскім грамадстве пачалася пасля таго, як стала вядома аб затрыманні некалькіх польскіх вайскоўцаў за папераджальную стральбу пры сілавой спробе нелегальных мігрантаў перасекчы мяжу.
Пазней польскі вайсковец атрымаў нажавое раненне падчас спынення спробы групы агрэсіўных мігрантаў прарвацца з беларускага боку. Яго параніў адзін з мігрантаў. Жаўнер памёр у шпіталі шостага чэрвеня. У выніку ўлады Польшчы распрацавалі законапраект, які дазваляе вайскоўцам ужываць зброю ў вызначаных выпадках.