
Беларускі рэгі-гурт Botanic project адзначыць сваё 18-годдзе вялікім канцэртам у Варшаве. Імпрэза пройдзе 11 кастрычніка ў клубе Scena Chmielna (Nowy Świat 27A). Пра праграму распавёў удзельнік калектыву Клім Малажавы:
– Мы хочам падрыхтаваць праграму з хітоў. Спецыяльны госць Антон Муравей, ад яго будзе тры песні. Будзем радыя ўсім, хто быў з намі ўсе гэтыя гады. Асабліва цікава было б пабачыць людзей, якія прайшлі з намі ўвесь шлях.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Квіткі можна будзе набыць на ўваходзе ў дзень канцэрту.
Беларускае Радыё Рацыя