BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Будучыня PKS Nova: з аўтапаркам, але без Сувалак?

Падчас прэс-канферэнцыі ў Беластоку былі абмеркаваныя перспектывы кампаніі PKS Nova.

Прынамсі ваяводская ўправа прыняла пастанову аб правядзенні аналізу абгрунтаванасці падзелу Падляшскай транспартнай сістэмы і магчымага аддзялення адгалінавання PKS Suwałki ў Сувалках.

Прычыны аддзялення абазначыў Маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі:

– Я з вайсковага пункту гледжання гэтага не аналізаваў ніякім чынам. Аналіз ваяводскага кіраўніцтва будзе грунтавацца толькі і выключна на аналізе эканамічна-юрыдычным. Таксама хочам да гэтага дадаць пытанне лагістыкі, звязанае з тым, які абшар PKS мог бы быць выдзелены. Важна, які будзе магчымы даход.

Адпаведна Падляшскае ваяводства будзе спрыяць з’яўленню ў PKS Nova новага аўтапарка для некаторых злучэнняў, што абслугоўваюць школы і дзіцячыя садкі.

Беларускае Радыё Рацыя