BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Будзем разгадваць таямніцу Падляшша”

Госці Рацыі – прадстаўнікі новай праграмы “Белсату”, якая называецца “Падляшскія канікулы”. Гэта Аня Бяляўская – акторка, родам з Нараўкі, выпускніца Гайнаўскага беларускага ліцэя, і Дзёня Мандзік – музыка з Беларусі.

fot. Tadeusz Doroszko

РР: Што гэта за праект?

Аня Бяляўская: Мы тут, бо мы робім праграму, у якой паказваем Падляшша. І я тутэйшая – з Нараўкі. І больш ведаю пра Падляшша, чым Дзёня. І я буду яго весці праз розныя месцы, цікавыя рэчы і знаёміць з людзьмі.

Дзёня Мандзік: Сутнасць праграмы ў тым, што ў нас ёсць дзве пары вядоўцаў. Я ніколі не быў на Падляшшы, толькі ў Беластоку. А вось у  вёсачках гэтых маленькіх нічога не ведаю. І вось Аня мне будзе распавядаць, дапамагаць разгадваць таямніцу Падляшша. Таксама ў нас ёсць яшчэ Ілья і Уля – другая пара вядоўцаў. Яны займаюцца іншымі справамі. І Зміцер Косцін ёсць такі.

Аня Бяляўская: Так, ён рыхтуе нам загадкі і месца, дзе мы будзем сустракацца з рознымі людзьмі. І ў канцы праграмы нам трэба зрабіць такую мапу Падляшша і ўпісаць найбольш цікавыя месцы, і дзе  мы былі.

РР: Калі мы гаворым пра Падляшша, ёсць такія асацыяцыі стэрэатыпныя: бусел ляціць над Белавежскай пушчай. Ёсць, напэўна, у вас задача гэтыя стэрэатыпы трошачкі разбіць?

 Аня Бяляўская: Я вельмі люблю свой рэгіён. Таму прымаю ўдзел у гэтай праграме. Хачу паказаць таксама сваё Падляшша, з пункту бачання жыхаркі і таго, што я тут нарадзілася і расла. Але таксама хачу адкрыць месцы, дзе я не часта бывала і можа пазнаць людзей, адкрыць гэта ўсё нанова такой дарослай ужо Ані, а не маленькай, якая тут жыла і вучылася.

РР: Што абавязкова трэба з’есці тут, на Падляшшы, каб зразумець гэты рэгіён?

Аня Бяляўская: Гэта бульбяная бабка, напэўна, марцінэк і бульбяная кішка.

РР: А якія ў цябе асацыяцыі з Падляшшам?

Дзёня Мандзік: Насамрэч, мы на самым пачатку нашых здымак, таму мала што пабачылі. У мяне пакуль толькі чаканні. Мне ўжо хочацца хутчэй паехаць паглядзеь на гэтых людзей, на ўсе гэтыя вёсачкі маленькія. Хачу паслухаць, як людзі гавораць, як яны кажуць “па-своёму”.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя