BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Буферная зона на мяжы Польшчы з Беларуссю з’явіцца 4 чэрвеня

4 чэрвеня буферная зона на мяжы з Беларуссю аднаўляецца – паведаміў віцэ-прэм’ер i міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш. У сілу ўступіць пастанова МУС, якая ўводзіць часовую забарону на быццё ў памежнай зоне.

Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Фота: PAP

Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны заявіў на брыфінгу з вайскоўцамі ў Томашове Мазавецкім, што буферная зона вызначана ў Гайнаўскім і Беластоцкім паветах.

– Буферная зона ахоплівае 27 населеных пунктаў. Найбольш у Гайнаўскім павеце – 26 мясцовасцяў і адна мясцовасць на тэрыторыі Беластоцкага павету. Распараджэнне ўвойдзе ў сілу 4-га чэрвеня.

Ва ўрадзе тлумачаць, што аднаўленне буфернай зоны патрэбнае для лепшай аховы мяжы і павышэння бяспекі супрацоўнікаў службаў, якія яе ахоўваюць. Абмежаванні ўводзяцца спачатку на 90 дзён і могуць быць падоўжаныя.

Беларускае Радыё Рацыя