BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Буферная зона на польска-беларускай мяжы пачне дзейнічаць з 13 чэрвеня

Буферная зона на польска-беларускай мяжы пачне дзейнічаць ад чацвярга, 13 чэрвеня. Агулам абмежаванні ахопяць участак працягласцю каля 60-ці кіламетраў.

Фота: Памежная ахова Польшчы

Паводле глыбіні абмежаванні будуць нераўнамернымі: на ўчастку працягласцю каля 44 км забароненая зона ахопіць 200 метраў углыб краіны ад лініі дзяржаўнай мяжы, а на ўчастку працягласцю каля 16 км у зоне запаведнікаў – 2 кіламетры ад мяжы.

Улады падкрэсліваюць, што абмежаванні пераважна не будуць датычыць населеных пунктаў і турыстычных маршрутаў, каб не ўскладняць жыцця мясцовым жыхарам, турыстам і бізнесу. У МУС Польшчы дадаюць, што абмежаванне прысутнасці старонніх асоб у зоне службовых дзеянняў накіраванае на захаванне бяспекі і спыненне дзейнасці кантрабандыстаў, якія спрыяюць незаконнай міграцыі.