BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Буферную зону на мяжы з Беларуссю працягнулі да сакавіка 2026 года

Польшча працягнула дзеянне буфернай зоны на польска-беларускай мяжы яшчэ на тры месяцы — з 5 снежня 2025 года да 5 сакавіка 2026 года. Зона была ўведзена ў чэрвені 2024 года і рэгулярна падаўжаецца з-за міграцыйнага ціску з боку Беларусі.

fot. Straż Graniczna.

Забарона на знаходжанне ахоплівае больш як 78 км мяжы ў раёнах Міхалова, Нараўкі, Белавежы, Дубічаў Царкоўных і Чаромхі. На большасці ўчасткаў зона мае шырыню 200 м, у раёне рэзерватараў — да 4 км.

З верасня Памежная ахова зафіксавала больш за 4,6 тыс. спроб нелегальнага перасячэння мяжы — на 5% менш, чым год таму. У лістападзе былі дні без ніводнай спробы.

З верасня затрымана 40 чалавек, звязаных з гандлем людзьмі і кантрабандай. За два гады Польшча ўклала амаль 3 млрд злотых у ўмацаванне мяжы, пабудавала 190 км загароды і ўстанавіла 220 км электронных сістэм кантролю.

Паводле gov.pl.