BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Бургамістр Міхалова атрымаў узнагароду прэзідэнта Польшчы

Сотні людзей гулялі над залівам у Міхалове. Тут прайшла культавая ўжо “Прымацкая Бяседа”. Сёлета на сцэне выступілі дваццаць беларускіх калектываў з Падляшша. Аднак зоркай вечара стаў бургамістр Марэк Назарка, які з рук падляшскага ваяводы Яцэка Бжазоўскага атрымаў Сярэбраны Крыж Заслугі ад Прэзідэнта Польшчы.

падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі

Кажа Яцэк Бжазоўскі:

-Дзяржава выбірае тых людзей, якія бяруць на сябе выкананне ключавых стратэгічных рашэнняў, накіраваных на забеспячэнне найлепшай якасці жыцця на Малой Радзіме.

бургамістр Міхалова Марэк Назарка

“Прымацкую Бяседу” адкрыў гімн імпрэзы, які заспяваў калектыў “Прымакі”. Гасцей чакалі таксама кірмашы з лакальным рукадзеллем, мясцовай кухняй і традыцыйнымі напоямі.

Цалкам матэрыял:

Уля Шмулько-Лейзорко, Беларускае Радыё Рацыя