BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Былых беларускіх палітвязняў ва Украіне адправілі ў санаторый

Да беларускіх палітвязняў скарыстаныя такія ж працэдуры, як да вызваленых з палону ўкраінцаў. Іх адправілі ў санаторый, расказала прадстаўніца Офіса Ціханоўскай ва Украіне Святлана Шаціліна.

Пра тое, што беларускіх палітвязняў, вывезеных ва Украіну, часова накіруюць у санаторый, паведаміла ў размове з журналістамі каля амерыканскай амбасады ў Вільні і Святлана Ціханоўская, падзякаваўшы ўкраінскаму боку за хуткую падтрымку. Далейшыя рашэнні плануюць узгадніць з польскімі і літоўскімі партнёрамі.