Вызваленныя палітвязні, якія цяпер жывуць у варшаўскім гатэлі, штодня наведваюць Цэнтр беларускай салідарнасці – месца, куды іх прывезлі першасна. “Для іх тут створаная цёплая атмасфера, у якой яны адпачываюць”, – распавяла дырэктарка ўстановы Хэлена Нядзьвецка.

– Усе былыя палітзняволеныя прыходзяць да нас у ЦБС кожны дзень. У мяне ўжо няма два тыдні выходных. Субота-нядзеля і кожны дзень з ранку да вечара яны ў нас тут, яны проста сядзяць, прыходзяць піць каву, гарбату, дапамагаюць пераносіць нейкія рэчы. Выключна па сваёй ініцыятыве яны дапамагалі нам учора фарбаваць сцены, бо яны ўбачылі, што ў нас у ЦБС працуюць толькі дзяўчаты. І калі мы рыхтавалі і хацелі падправіць крыху сцены да курсаў польскай мовы і калі яны ўбачылі, што дзяўчаты фарбуюць сцены, яны адразу кінуліся нам на дапамогу.
Акрамя таго, 19-га студзеня ўсе жадаючыя палітвязні будуць наведваць курсы польскай мовы, арганізаваныя ЦБС.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






