Спецслужбы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў “найбліжэйшы час” маюць намер арганізаваць “масавы прарыў мігрантаў (да 800 чалавек) на беларуска-польскім участку мяжы”, паведамляе арганізацыя былых сілавікоў ByPol са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Сцвярджаецца, што цяпер замежнікаў “таемна акумулююць” на беларускіх заставах на мяжы з Польшчай.
“Дастаўка мігрантаў ажыццяўляецца з Менска супрацоўнікамі АМАП на грамадзянскіх аўтамабілях у начны час сутак, — заяўляе ByPol. — Мігрантаў сартуюць на групы па 25–30 чалавек. Сярод іх ёсць жанчыны, большасць з іх мусульмане, якія маюць сваякоў у Варшаве, Берліне, Бруселі”. “Не выключана, што пасля апублічвання гэтай інфармацыі кірунак прарыву можа быць зменены”, — адзначае ByPol.
Беларускае Радыё Рацыя