BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чацвёртая гадавіна арышту Андрэя Пачобута

Сёння, 25 сакавіка, – чацвёртая гадавіна арышту Андрэя Пачобута.

Журналіст, актывіст польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі, адбывае прысуджаныя яму восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму ў наваполацкай калоніі №1. Прызнаны палітычным вязнем. Яго неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар і памяшканне камернага тыпу, у зняволенні ў актывістам сур’ёзна пагоршыўся стан здароўя. Яго вызвалення дамагаюцца ў тым ліку ўлады Польшчы.

Сёння ў Беластоку пройдзе традыцыйная акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам і ўсімі палітычнымі зняволенымі. Пачатак акцыі ў 17.30 каля помніка ксяндзу Ежы Папялушку.