BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чацвёртая гадавіна вайны ва Украіне

Напярэдадні чацвёртай гадавіны поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў цэнтры Беластока  прайшоў мітынг беларускай дыяспары і ўкраінскай супольнасці «Разам супраць расейскай агрэсіі». Удзел у ім узялі каля 300 чалавек — украінцы, беларусы і палякі.

Падчас акцыі «Разам супраць расейскай агрэсіі».
Падчас акцыі «Разам супраць расейскай агрэсіі».

Прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары падзяліліся болем ад чакання завяршэння вайны і сваім становішчам у Польшчы:

– Мы не жывём, мы існуём, вельмі цяжка даецца інтэграцыя, прынамсі для маёй сям’і вельмі цяжка. Чакаем, што хутка ўсё скончыцца, і мы ўсёй сям’ёй вернемся дадому. Дай Бог, каб было куды вяртацца, бо мы самі з Херсона.

– Трэба Украіне дапамагчы заключыць мір на людскіх, адэкватных і нармальных умовах, а не аддаваць свае тэрыторыі, за якія гінуць нашы дзеці. Гэта мой сын, ён пайшоў на фронт добраахвотнікам і казаў “мама, не хвалюйся, я іду не паміраць, я іду жыць”.

– Хочацца, каб людзі не дзівіліся вайной ва Украіне як страшным фільмам, а хочацца, каб усё гэта нарэшце скончылася.

Поўнамаштабная расейска-ўкраінская вайна, якая пачалася 24 лютага 2022 года, працягваецца да гэтага часу. З канца 2025 года Расея і Украіна актыўна вядуць перамовы пры пасрэдніцтве ЗША, але пакуль яны не прынеслі вынікаў. Пры гэтым з ваеннага пункту гледжання працягванне баёў ужо не мае сэнсу ні для аднаго з бакоў.

Цалкам матэрыял:

Падчас акцыі «Разам супраць расейскай агрэсіі».
Падчас акцыі «Разам супраць расейскай агрэсіі».
Падчас акцыі «Разам супраць расейскай агрэсіі».
Падчас акцыі «Разам супраць расейскай агрэсіі».
Падчас акцыі «Разам супраць расейскай агрэсіі».

Беларускае Радыё Рацыя