Польшча з ночы 10 ліпеня не прымала грузавыя транспартныя сродкі, што едуць з Беларусі праз пункт пропуску “Казловічы”. Паводле Міністэрства фінансаў Польшчы, пункт пропуску “Казловічы – Кукурыкі” не закрыты, але рух замарудзіўся з-за праверак, звязаных з новымі санкцыямі.

Сітуацыю каментуе палітолаг Арцём Шрайбман:
– Пакуль усё падобна на тое, што Польшча недачакалася саступак па пытаннях, якія яе цікавілі, і вызваленне Пачобута, і міграцыйны крызіс. І вырашыла эскалаваць сітуацыю яшчэ, каб даць Менску зразумець, што на гэты раз настрой сур’ёзны. Наколькі мне вядома, гэтыя перамовы не прыпыняліся амаль ніколі, і па Пачобуту, і па іншых пытаннях яны ідуць.
Па словах палітолага, беларускі рэжым манеўруе ў міграцыйным крызісе і тыдзень таму перанакіроўваў групы нелегальных мігрантаў з беларуска-польскай мяжы да мяжы Беларусі з Латвіяй. На думку Шрайбмана, на гэта паўплываў і візіт Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ў Кітай.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фотf: cubidadi, 34 mag